Гісторыя нашай вёскі Каменка
У вёсак, як i у людзей, ёсць свае
назвы. Аб назве "Каменка" iснуюць дзве думкi:
1.Назва паходзiць ад прыкметы
камянiстай глебы,
2.Каменка- назва многix невялiкiх
рэчак. Толькi нямногiя з ix цякуць па камянiстаму дну.
У большасцi выпадкаў такiя назвы
з' явiлiся ў ходзе нанясення на карту безымянных ручаёў. Нашы вучнi складаюць
свае легенды аб назве вёскi "Каменка" .
Першыя звесткi аб
Каменцы адносяцца да пачатку 16 ст .. (1516
г .) У 16 ст. Каменка ўваходзiла ў склад Гродзенскага
павета Троцкага ваявадства Вялiкага княства Лiтоўскага, якое ў 1569
г . Аб'ядналася з Польскiм каралеўствам ў Рэч Паспалiтую ў
вынiку Люблiнскай унii.
Iмклiвае развiццё Kaменкi пачынаецца ў
другой палове 16. ст ..
У 1580
г . на сродкi Каспера Кладзiнскага ў Каменцы будуецца
драўляны касцёл iмя Трох Каралёў.
У 1599
г . (к.16 ст.)
дзякуючы намаганням Пятра Нонгарта, Каменка стала мястэчкам. Гэта давала ёй
права на базары i кiрмашы, дазваляла мець крамы.
У сяр. 17 ст.
Каменка стала ўласнасцю Тызенгаузаў.
З
сярэдзiны 18 ст. Каменка паступова стала прыходзiць у заняпад.
Вельмi цярпела Каменка ад войнаў, што
таксама перашкаджала яе развiццю.
Пасля вайны 1654-1667 гг. Памiж Рэччу
Паспалiтай i Расiяй касцёл у мястэчку ўяўляў сабой больш чым сцiплую пабудову,
крытую саломай. 1 толькi каля 1680
г . касцёл аднавiлi на сродкi гродзенскага дзякана ксяндза
Якуба Бельскага.
Пад час Паўночнай вайны
1700-1721 гг. Памiж Расiяй i Швецыяй, у Каменцы была галоўная кватэра шведскага
караля Карла 12.
У кастрычнiку 1812
г . пад час франка-рускай вайны Каменку разрабаваў атрад
французаў. Два днi 70 напалеонаўскiх салдат здеквалiся над тутэйшым людам.
У выніку III падзелу Рэчы Паспалітай у 1795г заходняя частка беларускіх зямель адышла да
Расійскай імперыі. У 1801
г . была створана Гродзенская губернія, у якую увайшла і
Каменка ў складзе Гродзенскага павета.
У XIX ст. Каменка хоць і называлася мястэчкам, але
пераўтваралася ў вёску.
Адзінай установай, якой у XIX ст магла ганарыцца Каменка быў касцёл. У дакументах Каменскага касцёла
захавалася пасведчанне аб тым, што ў касцёле 20 чэрвеня 1841
г . была ахрышчана Эліза Ажэшка (дзявочае прозвішча
Паўлоўская). Нарадзілася Эліза ў маёнтку Мількаўшчына Гродзенскага павета 25мая
(6 чэрвеня) 1841
г . у шляхецкай сям’і адваката Бенедыкта Паўлоўскага
і Францішкі Каменскай.
Маёнтак Мількаўшчына стаў уласнасцю
Бенедыкта Паўлоўскага (бацькі Элізы) у пачатку 30-х гадоў 19 ст.
Пасля смерці жонкі Терэзы, Бенедыкт Паўлоўскі ажаніўся з Францішкай
Каменскай. З гэтага шлюбу нарадзілася ў Мількаўшчыне ў 1838
г . – Клементына (старэйшая сястра Элізы), а ў 1841
г . – Эліза.
У Мількаўшчыне
жыў і брат бацькі – Ян Паўлоўскі. Элiза лiчыла, што свае творчыя
здольнасцi, многiя рысы характару яна атрымала ў спадчыну ад дзядзькi i бацькi.
Бацька Элiзы памёр, калi ёй
было два гады.Дзiцячыя гады Элiзы прайшлi ў Мiлькаўшчыне (1841-1852
г .) З малых гадоў дзяўчынка прывыкла чуць беларускую
мову, бо ў наваколлi жылi беларусы. Навучылася гаварыць пабеларуску.
Вельмi любiла Элiза сваю
адзiную сястру Клементыну. Балюча перажывала яе смерць у 1851
г ., нават захварэла. "Гэта была першая мая хвароба i
першы ў жыццi цяжкi, пранiзваючы ўсю маю iстоту боль" успамiнала пазней
Элiза.
Мацi, прыгожая i багатая панi,
другi раз выйшла замуж, старэйшая сястра памярла, i Элiза адчула сябе
адзiнокай. Вырашана было аддаць дзяўчынку на выхаванне ў адзiн з лепшых
манастырскiх пансiёнаў у Варшаве, дзе яна прабыла пяць гадоў (1852 - 1857гг). У
пансiёне Элiза пасябравала з аднакласнiцай Марыяй Васiлоўскай, пазней
знакамiтай паэтэсай Канапнiцкай.
Амаль адразу пасля заканчэння
пансiёна, у сямнаццацiгадовым узросце яе выдалi замуж за 35-цi гадовага
шляхцiца Пятра Ажэшку. 6 год Элiза пражыла ў маёнтку мужа Людвiнова (цяпер у
Драгiчынскiм раёне Брэсцкай вобласцi).
Пасля паўстання 1863-1864 гг.
Элiза вярнулася ў маёнтак Мiлькаўшчыну i жыла тут у 1864-1869 гг. Тут пачалася
яе лiтаратурная творчасць
У 1869
г . Эліза развялася з мужам і прысвяціла сябе літаратуры,
прадала маёнтак Мількаўшчынуі пераехала ў Гродна. Усё далейшае жыццё і
творчасць былі звязаны з Гродна. Тут Эліза Ажэшка пісала свае раманы і
аповесці, актыўна занімалася грамацкай дзейнасцю.
У 1894
г . Эліза Ажэшка выйшла замуж за гродзенскага адваката
Станіслава Нагорскага, які быў намнога старэйшы за яе. Праз 2 гады аўдавела.
Сама Эліза Ажэшка памерла 18 мая 1910г. у Гродна.
На месцы сядзібы Паўлоўскіх
намаганнямі Мількаўшчынскай школы ўстаноўлены памятны знак у пачатку чэрвеня 2006
г .
Прыблізна ў 2 кіламетрах
ад Мількаўшчыны знаходзіцца вёска Залесна. Менавіта тут на невялікім заросшым
лесам узгорку знаходзяцца старыя могілкі, што належалі шляхецкаму роду
Паўлоўскіх. Тут пахаваны бацька Элізы – Бенедыкт Паўлоўскі, яго першая жонка
Тэрэза Бажэцкая – Паўлоўская, сястра Элізы - Клементына, брат бацькі – Ян
Паўлоўскі. А таксама далёкая сваячка Бенедыкта Паўлоўскага Катажына
Адляніцкая-Пачобутава.
Вучні нашай школы
даглядаюць гэтыя пахаванні.
Касцёл у Каменцы, у якім была
ахрышчана Эліза Ажэшка, не захаваўся. На месцы алтара гэтага касцёла, які
дзейнічаў з1580 да 1909
г . устаноўлены помнік –крыж у 1911г. А ў сучасным
касцёле імя святога Антонія Падуанскага ёсць пліта, устаноўленная ў гонар Элізы
Ажэшка ад землякоў у 1991годзе.
Помнік-крыж на
месце касцёла Трох Каралёў
Памятная пліта, устаноўленная ў гонар Элізы Ажэшка ад землякоў у Каменскім
касцёле.
Адмена прыгоннага
права ў 1861
г . трохі ажывіла Каменку. Дзякуючы касцёлу, сюды кожную
нядзелю збіраліся навакольныя сяляне і ладзіўся гандаль. У геаграфічным
слоўніку Каралеўства Польскага, выдадзеным у 1882
г ., даецца нарыс аб мястэчку Каменка:
- Мястэчка Каменка ў
Гродзенскім павеце каля былога паштовага віленскага тракта ў 48 вярстах ад
Гродна, на раўніне, у 20 вярстах ад Скідзеля, мае 411 жыхароў (ў 1878
г ) у тым ліку 245 яўрэяў. У Каменцы валасное кіраванне,
падпарадкаванае скідзельскаму становаму паліцэйскаму прыставу, маёнтак Тызенгаўза.
У Каменцы ёсць касцёл імя Трох Каралёў, драўляны, пабудаваны ў 1580
г . на сродкі Каспера Кладзінскага. Прыход каталіцкі
гродзенскага дэканату, 2202 верніка.
У 1908-1910 гг у
цэнтры Каменкі намаганямі ксяндза Баляслава Яроцкага быў пабудаваны сучасны
мураваны Антоніеўскі касцёл – помнік неагатычнай архітэктуры на Беларусі.
Пад час Першай сусветнай вайны на
працягу амаль чатырох гадоў немцы ўстанавілі жорсткі рэжым. У канцы 1918
г нямецкія
войскі былі выгнаны, але ў хуткім часе пачалося наступленне польскіх войскаў.
Толькі ў ліпені 1920
г . Заходняя Беларусь была вызвалена ад палякаў. Але
савецкая ўлада праіснавала нядоўга. Згодна з дагаварам ад 18 сакавіка 1921
г . Заходняя Беларусь афіцыйна адышла да Польшчы.
Пажарная каманда ў в. Каменка 1921 - 1939 гг.
Праз 18 гадоў у верасні 1939
г . адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У
студзені 1940
г . створаны Каменскі сельскі савет.
Айчынная вайна 1941-1945 гг. Статыстыка сведчыць, што яна працягвалася 1418 дзён і начэй. У старшага
лейтынанта Пятра Аляксандравіча Кузьміна быў толькі адзін дзень гэтай вайны –
самы першы і самы страшны і самы цяжкі. 22 чэрвеня 1941
г . фашысцкая Германія напала на СССР. Неба Гродзеншчыны
абаранялі лётчыкі 127-га знішчальнага авіапалка пад камандваннем палкоўніка А.
Гарадзіенкі. 5 разоў звяно намесніка камандзіра эскадрыллі гэтага авіапалка
старшага лейтынанта П.А. Кузьміна падымаліся ў паветра. У час шостага баявога
вылета, калі скончыліся баепрыпасы, Кузьмін здзейсніў паветраны таран. У раёне
в. Лупіны самалёт упаў. Для Кузьміна гэты вылет аказаўся апошнім у яго
нядоўгім жыцці.
Але подзвіг Кузьміна не быў адзначаны.
Вучні нашай школы сабралі нямала звестак пра Кузьміна. Але месца захавання
Кузьміна не было знойдзена. У 2014 г. на тэрыторыі УПК Каменскі д/с-СШ
устаноўлены памятны знак у гонар лётчыкаў 127-га знішчальнага авіапалка, якія
загінулі ў першы дзень вайны . Іменем Кузьміна ў Каменцы названа вуліца і
піянерская дружына школы носіць яго імя.
Тры гады працягвалася
акупацыя на тэрыторыі нашага раёна. У Каменцы было спалена 19 дамоў, вывезена і
знішчана 400 жыхароў (яўрэяў), таму ў Хатыні ў сцяне памяці ёсць і ніша для
Каменкі Шчучынскага раёна.
У сакавіку 1949
г . у Каменцы быў створаны калгас “Новая праца”. У 1952
г . адбылося ўзбуйненне і калгас стаў называцца
“Кастрычнік”. 21 красавіка 1965
г . на базе калгаса “Кастрычнік” створаны саўгас
“Пратасаўшчына”. У 1973
г . да саўгаса далучаны суседні калгас “Запаветы Ільіча”.
Цяпер Каменка – цэнтр
сельсавета і СПУ “Протасаўшчына”. Ёсць клуб, школа, бібліятэка, касцёл,
амбулаторыя, аддзяленне сувязі, магазін.
Па
прэзідэнскай праграмме будаўніцтва аграгарадкоў наша Каменка набыла прыгожы
выгляд.
Комментариев нет:
Отправить комментарий